поиск в каталоге

стрелочка Пералівы крынічныя песень

admin06.02.2026

31 студзеня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся святочны канцэрт “Пералівы крынічныя песень”. На гэты раз да нас з выступам завітаў арт-гурт “Мы славяне”.

Распачала праграму эстрадная песня “Трэба дзякаваць”, акрамя яе прагучалі эстрадныя і партыятычныя песні “Cінявокая”, “За Беларусь”, “Зімушка, зіма”, “Белаю зімой”, “А закружился снег” і інш. Пазнаёміліся прысутныя і з аўтарскімі песнямі Эдуарда Білейчыка “Мы беларусы”, “Шчасце”. Але найбольш запамінальным для слухачоў стала выкананне народных песень пад гармонік і бубен: “Ехаў Ясь”, “Ляцеў воран”, “Кахана”, “Вішня белая”, “Годы малады”, “Ехаў пан” і інш. Прысутныя адзначылі, што акрамя музычнага матэрыяла, цікавымі былі касцюмы і вобразы выступоўцаў.