Берасцейская скарбонка
11.02.2026
10 лютага ў бібліятэцы №1 імя Л.М.Талстого адбылася літаратурная гасцеўня “Берасцейская скарбонка”. У мерапрыемстве прымалі ўдзел члены Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Перад навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа выступілі паэты і празаікі: Таццяна Дземідовіч, Аксана Валуй, Васілій Барысюк, Наталля Кандрашук, Іна Фралова, Сяргей Трахіменак.
На працягу сустрэчы прагучалі вершы пра любоў да сваёй зямлі, народа, роднай мовы.А Мілана Дземідовіч натхненна выступіла з песнямі на вершы А.Валуй, Н.Кандрашук і І.Фраловай.
Пісьменнікі не толькі пазнаемілі навучэнцаў са сваімі кнігамі, але і падарылі іх бібліятэцы. Усе прысутныя выказалі шчырыя словы падзякі выступоўцам за іх працу і паспадзяваліся на новыя сустрэчы і новыя ўрокі беларускага слова.
