Прыгажосць беларускай мовы – у яе блізкасці да зямлі, да народнай душы. Яна здольна перадаваць самыя тонкія адценні пачуццяў і вобразаў. Класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч адыграў важную ролю ў развіцці беларускай мовы. Ён узбагаціў яе новымі формамі, укараніў еўрапейскія традыцыі і стварыў знакавыя творы, якія назаўжды ўвайшлі ў залаты фонд нашай літаратуры.
У бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча адбылося падарожжа па незабыўных сцежках жыцця і творчасці Максіма Багдановіча “Я буду маліцца за роднае слова…”. Яно было прысвечана Дню роднай мовы. Разам з нястомным даследчыкам, вядучым навуковым супрацоўнікам літаратурнага музея Максіма Багдановіча Мышкавец Ірынай Вітальеўнай і рэжысёрам цэнтра студэнцкай творчасці, кіраўніком народнага літаратурнага тэатра "Жывое слова" БДПУ імя М. Танка Алесяй Сівохінай яго здзейснілі навучэнцы старэйшых класаў сярэдніх школ Мінскай вобласці. Вучні даведаліся пра цікавыя старонкі жыцця паэта, прынялі ўдзел у літаратурнай гульне па творах класіка. Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі памятныя сувеніры ад супрацоўніка музея.
Максіму Багдановічу было накавана кароткае зямное жыццё, але яго творчасць навечна застанецца у мастацкім слове.