поиск в каталоге

стрелочка Жаночыя постаці беларускай гісторыі

admin12.02.2026

Беларуская гісторыя ведае шмат жанчын, якія паўплывалі на ход гісторыі, дзякуючы незвычайнай любові да сваёй справы, і дабіваліся поспехаў насуперак любым абставінам, праявіўшы сябе ў палітыцы, культуры, асветніцтве. Гэтыя жанчыны зрабілі значны ўклад у фармаванне беларускай нацыі і яе культурнай спадчыны, нягледзячы на складаныя гістарычныя абставіны. Еўфрасіння Полацкая, Саламея Русецкая, Эмілія Плятэр, Алаіза Пашкевіч і інш. – іх імёны зараз ведае нават  кожны вучань. Але пра жанчын мінулага і сучаснасці можна гаварыць бясконца. У межах Года беларускай жанчыны бібліятэка №4 імя М. В. Гогаля падрыхтавала для чытачоў краязнаўчую вандроўку “Жаночыя постаці беларускай гісторыі”. Удзельніцы сустрэчы распавядалі пра жанчын, лёс якіх іх уразіў больш за ўсё. Прагучалі вельмі цікавыя паведамленні пра Бону Сфорцу, Марыю Магдалену Радзівіл, Сафію Мінскую і нават больш бліжэйшых да нас па часе  – прафесара-афтальмолага Таццяну Бірыч і сусветна вядомую оперную спявачку Аксану Волкаву. Сустрэча атрымалася вельмі змястоўнай і цікавай.