поиск в каталоге

стрелочка Берасцейская скарбонка

admin16.02.2026

10 лютага ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа адбылася літаратурная гасцеўня “Берасцейская скарбонка”. У мерапрыемстве прымалі ўдзел члены Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Паэтычную вечарыну пачала супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Іна Фралова, якая прадставіла ўдзельнікаў паэтычнага вечара: старшыню Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Таццяну Дземідовіч,празаіка Ірыну Фаміну, паэта,  перакладчыка, публіцыста, Васілій Барысюк, паэтаў Аксану Валуй і Наталлю Кандрашук, пісьменнікаў Аляксандра Плавінскага і  Сяргея Трахімёнка.

Чытачы з цікавасцю ўключыліся ў дыялог з пісьменнікамі, уважліва слухалі аповед пра іх творчасць і жыццёвы шлях. Не абышлося і без падарункаў: бібліятэцы свае аўтарскія кнігі.

Мілана Дземідовіч натхненна выступіла з песнямі на вершы А.Валуй, Н.Кандрашук і І.Фраловай.

На заканчэнне сустрэчы слухачы выказалі ўпэўненасць, што будуць рады зноў бачыць пісьменніц у сябе ў гасцях.