поиск в каталоге

стрелочка Духоўны Мінск

admin18.02.2026

15 лютага 2026 года ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы ў рамках праекта “Духоўны Мінск” адбылася літаратурна-музычная гасцёўня «Льётся ангелов песнь величальная…».

 Духоўная музыка – свет прыгажосці і гармоніі. Мы звяртаемся да духоўнага мастацтва таму, што яно сагрэта любоўю да людзей, накіравана да душы чалавека і адначасова злучае яго з Богам.

Духоўная музыка – гэта цэлы пласт сусветнага музычнага мастацтва. Веданне царкоўнай або духоўнай музыкі ёсць шлях да спасціжэння вышэйшых тварэнняў вялікіх майстроў заходне-еўрапейскай і рускай музыкі.

Прыгажосць духоўнай музыкі захапляе. Гэта – музыка сэрца, душы чалавека. Яна спрыяе дабратворнаму дзеянню на нашу душу, дае зычны настрой ўсёй нашай дзейнасці, глыбока пранікае ў наша сэрца і прыводзіць у гармонію нашы сілы.

Сапраўды прыгожыя, боскія мелодыі гучалі ў нашай зале ў выкананні літургічнага хору касцёла святых Сымона і Алены ў Мінску (мастацкі кіраўнік і дырыжор – дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Таццяна Гажэўская-Пешак, канцэртмайстар Аляксандра Машуціна).

У першай частцы канцэртнай праграмы прагучаў выдатны духоўны твор французскага кампазітара XIX стагоддзя Шарля Каміля Сен-Санса «Рождественская оратория». У цяперашні час «Рождественская оратория» вельмі часта выконваецца на калядных канцэртах і набажэнствах па ўсім свеце.

 У другой частцы праграмы гучала свецкая музыка вялікіх кампазітараў: П.І. Чайкоўскага і Фрыдэрыка Шапэна. Салісты ансамбля духоўнай і свецкай музыкі “Te Deum” (кіраўнік Лашчэўская Марыя, канцэртмайстар Касіцына Ганна-Марыя) выканалі вакальныя творы, рускія рамансы на вершы вялікіх рускіх паэтаў А. С. Пушкіна, М. Ю. Лермантава, І. Севяраніна і інш.