Творчая сустрэча
18.02.2026
17 лютага у межах тыдня беларускай мовы супрацоўнікі бібліятэкі № 15 імя Цеткі зладзілі сустрэчу навучэнцаў ліцэя БНТУ з вядомым беларускім пісьменнікам Міхаілам Паўлавічам Пазняковым, імя якога даўно замацавалася ў школьнай праграме. Селета Міхаіл Пазнякоў адзначыў 75- гадовы юбілей. За гэты час ім напісана больш за 120 кніг: паэзія, проза, дзіцячая літаратура, пераклады, навуковыя працы. У цэнтры творчасці пісьменніка – Беларусь, яе гісторыя, людзі, праца, памяць і адказнасць перад будучымі пакаленнямі. Ліцэістам было цікава даведацца, што Міхаіл Паўлавіч пераклаў на беларускую мову кнігу “Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні”. Гэты пераклад стаў часткай культурнага і інфармацыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем. Сустрэча прайшла ў атмасферы цяпла і сардэчнасці. Напрыканцы пісьменнік і вучні зрабілі аўтограф-сесію.



