Адчуй смак роднай мовы
25.02.2026
З нагоды святкавання Дня роднай мовы біліятэка № 4 імя М.В. Гогаля падрыхтавала для чытачоў лінгва-сустрэчу “Адчуй смак роднай мовы”.
Моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй. Рэспубліка Беларусь – поліэтнічная дзяржава. У нашай краіне пражываюць больш за 140 народнасцей, і ў любога іх прадстаўніка ёсць магчымасць карыстацца роднай мовай. Для большасці жыхароў Беларусі роднай з’яўляецца беларуская мова. Таму ў краіне праводзіцца паслядоўная палітыка па яе падтрымцы і развіцці.
Удзельнікі сустрэчы дзяліліся цікавымі звесткамі пра беларускую мову, чыталі прысвечаныя ёй вершы і выказванні выбітных дзеячаў беларускай культуры і літаратуры. Некаторыі распавялі пра вопыт напісання Рэспубліканскай дыктоўкі і разам зрабілі работу над памылкамі. І канешне не абышлося без віктарыны і спеваў.
