Масленіца – весніца вясны, Масленіца – смачныя бліны
26.02.2026
14 лютага ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася святочная літаратурна – музычная гасцёўня “Масленіца-весніца вясны. Масленіца-смачныя бліны”.
Масленіца самае доўгачаканае і самае любімае народам свята, смачнае, раздольнае, вясёлае. Шумныя гулянні з гульнямі, з зімовымі забавамі, песнямі і скокамі, якія штогод праводзяцца ў розных кутках нашай краіны, – па душы і дзецям і дарослым.
Купалаўская бібліятэка добрым гасцям заўсёды рада. А ў гэты раз да нас на Шырокую Масленіцу завітала шмат гасцей. Зусім незвычайную, цікавую літаратурную частку мы прадставілі нашым чытачам. Расказалі аб Шырокай Масленіцы – старажытным народным свяце, аб Масленічным тыдні, аб старадаўнім звычаі “Кланяемся блінамі”.
Жывую цікавасць у зале выклікала наша літаратурна-бліновая смачная гісторыя (вытрымкі з твораў рускіх класікаў).
Бліны, мабыць, як ніякая іншая страва апеты ў рускай класічнай літаратуры. Многія рускія пісьменнікі любілі вясёлае і разгульнае свята Масленіцу і ў сваіх творах пісалі пра яе. Гэта – “Яўген Анегін” А.С. Пушкіна, “Лета Гасподняе” І.С. Шмялёва, “Мёртвыя душы” М.В. Гогаля, “Чысты панядзелак” І. А. Буніна, “Аб тленнасці” А. П. Чэхава, “Юнкера” А. І. Купрына.
А вясёлы святочны настрой для ўсіх стваралі нашы госці: творчы калектыў “З песняй па жыцці” (кіраўнік – Рудніцкая Н.І. ТЦСАН Заводскага раёна); танцавальны калектыў “Рабінушкі” (мастацкі кіраўнік Станкевіч А.А. ТЦСАН Заводскага раёна); танцавальны калектыў “Грацыя” (мастацкі кіраўнік Русак Н.У. ТЦСАН Першамайскага раёна). У зале былі танцы: “Масленіца”, “Рабінавыя каралі”, “Масленіца”, “Мяцель-завіруха” і “Меренгі”. Гучалі вясёлыя беларускія народныя песні, а таксама масленічныя песні. Для чытачоў была аформлена маляўнічая кніжна-ілюстрацыйная выстава “А мы Масленку чакалі!”


