О, женщина, тебя прекрасней нет!
11.03.2026
Год беларускай жанчыны крочыць па краіне. З гэтай нагоды ў бібліятэцы № 11 праходзіць шэраг цікавых мерапрыемстваў, на якіх асаблівае месца адведзена творам, што апяваюць пераемнасць пакаленняў і складаны жыццёвы шлях нашай жанчыны, перадаюць мудрасць, назапашаную вякамі. Літаратурна-музычная гасцёўня «О, женщина, тебя прекрасней нет!» парадавала прысутных змястоўнай імпрэзай з гісторыі жыцця знакамітых жанчын Беларусі, якія ўнеслі значны ўклад у росквіт нашай дзяржавы. А творчы каллектыў “Тэатральны балаганчык” сваім выступленнем паказаў разнастайнасць жаноцкіх вобразаў і шматграннасць, непрадказальнасць, міласэрнасць жаноцкай душы.

