поиск в каталоге

стрелочка Восеньскія паэтычныя чытанні

admin14.10.2022

Па добрай традыцыі ў публічнай бібліятэцы-філіяле № 1 імя Л.М.Талстога  прайшлі “Восеньскія паэтычныя чытанні”, арганізаваныя Мінскім гарадскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Уладзімір Ашурка распавёў пра хайку – лірычны стыль японскай паэзіі. Коратка абазначыў асноўныя правілы стварэння верша, прывёў прыклады і прапанаваў разам на практыцы замацаваць веды – выказаць свае пачуцці пры дапамозе мінімума слоў. Падчас выступленя Уладзімір Мікалаевіч пазнаёміў слухачоў са старонкамі творчай біяграфіі, а таксама з новымі вершамі.

Ганна Кашуба прыадчыніла дзверы асабістай творчай лабараторыі. Згадала пра цікавыя выпадкі падчас рэдактарства на Беларускім радыё і тэлебачанні. А таксама прачытала некалькі вершаў з апошняга паэтычнага зборніка.

Гучала грамядзянская лірыка Андрэя Скарынкіна. У поўнай цішыні паэт чытаў вершы розных гадоў, па словах расчуленых слухачоў: радкі траплялі ў сэрца.

Выдучая мерапрыемства Іна Фралова звярнулася да філасоўскай лірыкі. Згадала пра 140-годдзе вялікага песняра Якуба Коласа. Пасля зрабіла экскурс па свежых нумарах часопісаў “Полымя”, “Нёман”, “Маладосць”.