поиск в каталоге

стрелочка Па рушніку, што з роднай хаты, мы пазнаем сваю радзіму

admin27.10.2022

У будні і ў святы рушнік на сцяне.

Валошкі, рамонкі ідуць па “канве”.

Яго вышывала матуля мая

Каб ў хаце жылі прыгажосць, дабрыня.


Узоры тканых і вышываных вырабаў – зашыфраванае апавяданне аб жыцці народа, прыроды. Навука ручнікоў – у ўзорах. Там, як у добрай кніжцы, можна дазнацца пра жыццё і людзей, і жывёлы, пра сонейка і зоркі, пра хваробу і пра здароўе, пра ўсё, што ёсць у жыцці.

Народнае мастацтва – да канца не прачытаная, чароўная, мудрая кніга. Добрыя, светлыя яе старонкі разгортваюцца перад намі ў тых прадметах, якія стагоддзі суправаджалі жыццё беларускага селяніна.

У бібліятэцы № 6 прайшла фальклорная гадзіна на тэму «Па рушніку, што з роднай хаты, мы пазнаем сваю радзіму» для вучняў 5 класаў сярэдняй школы № 22. Дзецям распавялі пра гісторыю беларускага арнаменту і рушніка, а таксама пазнаёмілі з кнігамі на дадзеную тэму. З велізарным задавальненнем вучні слухалі, актыўна адказвалі і задавалі пытанні.