Сустрэча з Аленай Ігараўнай Атраховіч
24.05.2023
Больш за сто гадоў таму чытачы дакрануліся да творчасці Кандрата Крапівы. І гэта было пякуча прыемна.Творы першага народнага пісьменніка БССР былі разабраны на цытаты. Яны да гэтага часу актуальныя.
24 мая бібліятэка № 15 ім. Цеткі сумесна з ліцэем Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэту правяла сустрэчу з Аленай Ігараўнай Атраховіч, унучкай пісьменніка Кандрата Крапівы. Алена Ігараўна з’яўляецца захавальніцай памяці пісьменніка, яго творчай спадчыны, збірае і вядзе сямейны архіў. У 2020 годзе у выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла кніга з серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”- Кандрат Крапіва. Шлях да неўміручасці, укладальніцай і аўтарам прадмовы стала Алена Атраховіч.

