поиск в каталоге

стрелочка Дорогой длинною

admin17.02.2026

14 лютага ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся вялікі канцэрт “Дорогой длинною”, прысвечаны такому  папулярнаму напрамку музыкі як раманс. Раманс часцей ўсяго напісан на лірычныя вершы і адрозніваецца ад песні глыбокай эмацыянальнасцю, напеўнасцю і цеснай сувяззю з паэтычным тэкстам.Рамансы перадаюць тонкія душэўныя хваляванні, маюць драматычны ці сентыментальны характар. Жант узнік у Іспаніі (15 -16 ст.) як свецкая песня на народнай (“раманскай”) мове. Ёсць рамансы класічныя, гарадскія, цыганскія і эмацыянальна напружаныя “жор. Рускі раманс стаў вельмі папулярным у 19 ст., часцей выконваўся пад семіструнную гітару. Пачаўся канцэрт з вядомага раманса на вершы І.Тургенева “Утро туманное”. Гэта сумныя ўспаміны аб былым каханні і сустрэчах, якія прыходзяць падчас зімней дарогі. Потым “Не пробуждай воспоминаний”, “Не уходи”, “Каля Чырвонага касцёла”, “Хризантемы”, “Только раз”, “Дым” , “Дорогой длинною” і іншыя. Гучалі  рускія і беларускія народныя песні, папулярныя творы 20 стагоддзя – “Между мною и тобою”, “Вот и всё”, “Необыкновенные глаза”, “Осень”, “У церкви стояла карета”, “Кукушка” і іншыя. Праграма была падрыхтавана артыстамі А.Смірновай, А.Зіневічам і М.Стурніцкай, артыстамі,якія не першы раз выступаюць у бібліятэцы, і заўсёды гэта поспех і цудоўны настрой прысутных.