Камерные солисты. Минска
12.03.2026
26 лютага ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся вельмі добры канцэрт.
Класічная музыка – гэта заўсёды свята для слухачоў. Тым больш, калі яна выконваецца вельмі таленавітым прафесіяналам, і творы праграмы вельмі рэдка выконваюцца ў канцэртах. У госці к нам завітаў піяніст, дырыжор, клавесініст, кіраўнік ансамбля старадаўняй музыкі “Камерные солисты Минска” Дзмітрый Зубаў. Нарадзіўся артыст у Ленінградзе, скончыў Ленінградскую кансерваторыю як харавы і сімфанічны дырыжор, арганіст і піяніст. Таксама скончыў Вышэйшую школу музыкі і выяўленчых мастацтваў у Штутгардзе як клавесініст. Напрацягу жыцця працаваў дырыжорам Валгаградскага сімфанічнага аркестра, аркестра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, дзяржаўнай кансерваторыі Санкт-Пецербурга, галоўным дырыжорам Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь. У 2001 годзе заснаваў ансамбль “Камерные солисты .Минска”. Ансамбль выконвае творы эпохі барока ў гістарычнай манере. Вельмі часта выступае як саліст у Расіі, Беларусі, за мяжой. Сярод самых прыметных сольных праектаў – “Хорошо темперированный клавир” і “Гольдберг-вариации” І.С.Баха і праграма рэдкіх па выкананню твораў Б.Брытэна. На канцэрте прагучалі творы І.С.Баха і Р.Шумана.

