Ад добрага кораня – добры парастак.
14.10.2022
Традыцыйна ў Беларусі 14 кастрычніка адзначаецца Дзень маці, а сёлета 21 кастрычніка ўпершыню атсвяткуюць Дзень бацькі. З мэтай умацавання сямейных традыцый, захавання і папулярызацыі сямейных каштоўнасцей, развіцця цікавасці да вывучэння гістарычнай і культурнай спадчыны сваёй сям’і, малой радзімы, фарміравання грамадскіх і патрыятычных якасцей у моладзі час паміж гэтымі датамі аб’яўлены Тыднем бацькоўскай любві.
Напярэдадні гэтых святаў, 12 кастрычніка, супрацоўнікі Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы сумесна з тэатрам юнага гледача ў межах праекта “Тэатр і кніга: адкрываем новыя магчымасці” правялі інтэрактыўнае мерапрыемства “Планета СЯМ’Я”. Падчас сустрэчы маладыя людзі даведаліся аб тым, якой даўней была беларуская сям’я, звярнуліся да сямейных традыцый, паўдзельнічалі ў віктарыне, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі пра сям’ю.
13 і 14 кастрычніка для навучэнцаў гімназіі № 15 і сярэдняй школы № 64 была распрацавана і праведзена маральна-этычная размова “Пяшчотная, мілая, добрая…”
Дзень маці – гэта цёплае, сардэчнае свята. І колькі б добрых слоў не было выказана матулям, яны заслугоўваюць іх яшчэ больш.
Падчас мерапрыемстваў навучэнцы даведаліся не толькі пра вытокі гэтага свята, але і пра тое, як яго адзначаюць у розных кутках свету. Дзеці прымерылі да сябе вобразы бацькоў. Дзяўчаты паспрабавалі зварыць суп (для гэтага ім было прапанавана выбраць прадукты), а хлопчыкі павінны былі пабудаваць дом “сваёй мары” з канструктара, а таксама паспрабаваць сябе ў розных конкурсах на кемлівасць і ўседлівасць. Слайд-шоу “Ва ўсіх мамы ёсць” пазнаёміла дзяцей са светам жывёл і асаблівасцямі адносін паміж дзіця і маці ў жывёльным свеце.



