поиск в каталоге

стрелочка Чараўнік з краіны Маленства

admin23.05.2023

23 мая ў біблітэцы № 22 адбылося цікавае падарожжа для вучняў 2 “Д” класа сярэдняй школы № 25 па творчасці выдатнага пісьменніка Янкі Маўра, 140-годдзе якога мы адзначаем у гэтым месяцы. Янка Маўр, сапраўднае прозвішча Іван Міхайлавіч Фёдараў — беларускі пісьменнік, аўтар апавяданняў, аповесцяў і раманаў для дзяцей і моладзі, адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заснавальнік прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры, стваральнік першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці. Аўтар кніг для дзяцей, п’ес, перакладаў. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1934). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1968). Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968).
Дзеці прагледзілі прэзентацыю-гульню па творчасці Янкі Маўра, адказвалі на пытанні, а потым праслухалі апавяданне Янкі Маўра “Багіра”.