Да юбілею песняроў
01.11.2022
1 лістапада ў бібліятэцы-філіяле № 1 імя Л.М.Талстога прайшла святочная імпрэза да 140-годдзя народных песняроў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Літаратурна-музычны спектакль для сваіх аднагодкаў, навучэнцаў мінскіх каледжаў, прапанавалі ўдзельнікі клуба “Лектар” Мінскага дзяржаўнага чыгуначнага каледжа імя Я. Юшкевіча. На працягу гадзіны на пляцоўцы чытальнай залы бібліятэкі-філіяла гучалі вершы, урыўкі з паэм і жывое слова паэтаў у запісу.
Даступны і вельмі дакладны матэрыял з прэзентацыі, якую зрабіла Л.М.Германава (кіраўнік клуба “Лектар”), дапамог кожнаму гледачу папоўніць свае веды пра беларускіх класікаў.
Навучэнцы каледжаў з задавальненнем пабачылі выступоўцаў у беларускіх касцюмах, разам прадставілі эпоху пачатку XX стагоддзя, у якой жылі і працавалі Янка Купала і Якуб Колас.


