Десяточка
25.02.2026
21 лютага ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылася чарговая літаратурна-музычная гасцёўня «Десяточка”. У госці да нас прыйшлі два цудоўных чалавека – аўтар-выканаўца, паэт Галіна Дораш з праграмай “Многоликая любовь” і музыкант Валерый Альферовіч. Звычайна Галіна выступае як выканаўца і кампазітар, але зараз яна падрыхтавала вялікую паэтычную праграму. Аўтар зборнікаў паэзіі – “В поиске равновесия”, “Шахматная партия”, мюзіклаў “От сотворения до Рождества” і “Меняю школу -гимназию на…”. Пачала пісаць вершы ў старэйшых класах, прычым першы верш прыйшоў у сне. Прысутныя слухалі паэтэсу з вялікай увагай. Другі удзельнік – В.Альферовіч – былы марак, байкер. Валодае гітарай і баянам. Трэба дадаць, што на гэтай гасцёўне ўпершыню гучалі песні пад баян. Госці стварылі вялікую сумесную праграму. Песні В.Альферовіча нікога не пакінулі абыякавымі – “цудоўны твор на вершы А. Русака “Не шукай ты мяне”, песня “По Ангаре” А.Пахмутавай і М.Дабранравага (упершыню яе праспявалі І.Кабзон і М.Крысталінская ў 1963 годзе), “Марская песня”, руская народная песняч “На Муромской дорожке”. Гэта дарога з Уладзіміра ў Мурам 1920-х гадоў. Песню ўключыла ў свой рэпертуар Л.Русланава, часта спявала на канцэртах і яшчэ да вайны запісала на пласцінку, З той пары песня стала вельмі папулярнай. З 2001 года ў Мураме кожны год праходзіць фестываль народнай музыкі і рамёстваў “На Муромской дорожке”.

