поиск в каталоге

стрелочка Добры мір любімых кніг

admin19.05.2023

19 мая ў бібліятэцы № 21 для выхаванцаў дзіцячага сада № 556 правялі казачную віктарыну “Добры мір любімых кніг”. Дзеці па апісанні павінны былі вызначыць літаратурнага героя і назваць, з якой ён казкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем адказвалі на пытанні, за кожны правільны адказ іх чакаў невялікі падарунак ад бібліятэкараў. Падчас мерапрыемства можна было намаляваць любімага казачнага героя.