Дзень роднай мовы
24.02.2026
20 лютага, напярэдадні Дня роднай мовы, у бібліятэцы № 13 адбылася тэматычная інтэрактыўная сустрэча, прысвечаная гэтаму святу. Актыўнымі ўдзельнікамі сталі студэнты Мінскага філіяла Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі. Прысутныя даведаліся пра гісторыю свята. Асаблівую ноту ўнесла чытанне верша С.Грахоўскага “Ветразь”на беларускай і рускай мовах, дзякуючы якому прысутныя адчулі меладычнасць і напеўнасць беларускай мовы. Моладзь паказала добрыя веды пры перакладзе слоў з беларускай на рускую мову, паўдзельнічала у флэшмобе “Аўтографы загаварылі”. Ахвотныя змаглі пагартаць старонкі рарытэтных кніг з фонду бібліятэкі.
