Это было недавно, это было давно…
20.10.2022
20 кастрычніка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся канцэрт любімых мелодый і аўтарскіх песень “Это было недавно, это было давно…”. На сустрэчу з слухачамі прыйшлі ўдзельнікі групы “Трэці ўзрост” – Валерый Віткін (вакал, гітара), Марына Стурніцкая (скрыпка), Ігар Бельскі (перкусія) і Валянціна Краўцова (вакал, гітара). Валерый Віткін сам піша песні, вершы, атрымоўваюцца цудоўныя мелодыі і добрыя па сэнсу творы. Асабліва парадавалі прысутных адметныя песні для дзяцей. Разам з М.Стурніцкай выканалі любімыя мелодыі вядучых аркестраў свету. Шмат апладысментаў атрымала В.Краўцова, якая прадставіла папулярныя класічныя рамансы, сучасныя эстрадныя песні. В.Віткін прэзентаваў асабістыя зборнікі вершаў і песень, а таксама і аўдыядыскаў.


