“І подзвіг, і памяць, і боль на стагоддзі”
28.06.2022
Гадзіну мужнасці, прымеркаваную да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа, для хлопчыкаў і дзяўчынак сярэдніх школ 207 і 215, правялі супрацоўнікі бібліятэкі № 21.
Дзецям было расказана пра пачатак вайны, жудасныя падзеі і цяжкія людскія страты. З аповеду бібліятэкара дзеці даведаліся, што ў час Вялікай Айчыннай вайны на абарону краіны паўстаў увесь савецкі народ. Першымі прынялі на сябе ўдар фашыстаў і паказалі ўсяму свету прыклад стойкасці і мужнасці абаронцы легендарнай Брэсцкай крэпасці . Шмат подзвігаў было здзейснена ў гэтай страшнай вайне байцамі Чырвонай Арміі, партызанамі і нават самымі звычайнымі дзяўчынкамі і хлапчукамі.
У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з творамі рускіх і беларускіх аўтараў аб Вялікай Айчыннай вайне, з кніжнымі выставамі “Не згаснуць з памяці ніколі…”, “Мы помнім…”. Напрыканцы мерапрыемства сумесна праглядзелі відэаролік пра Хатынь і абарону Брэсцкай крэпасці.
