І сёння з намі Колас і Купала
03.11.2022
Дзве зоркі — Колас і Купала —
Яскрава свецяць нам з нябёсаў
“Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа – гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет, і па якіх свет бачыць нас”, – такімі словамі Віктар Шніп вызначыў ролю двух вядомых беларускіх класікаў, імёны якіх заўсёды згадваюцца разам. Сёлета мы адзначаем юбілейную дату – 140 год з дня нараджэння славутых песняроў. 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы Мінскага павета нарадзіўся будучы пісьменнік Якуб Колас. З гэтай нагоды ў бібліятэцы-філіяле № 2 прайшла літаратурная гадзіна. Вучні шостых класаў сярэдняй школы №53 пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Якуба Коласа, даведаліся пра яго сяброўства з Янкам Купалам. Узгадалі веды, атрыманыя на ўроках беларускай літаратуры і паглыбілі іх новымі фактамі. Бібліятэкар дзіцячага аддзела Шпілеўская А.Л. імкнулася весці размову так, каб зацікавіць кожнага прысутнага. Падчас мерапрыемства гучалі вершы паэта, некаторыя ўрыўкі з вядомых твораў, а таксама песні на вершы Якуба Коласа і Янкі Купалы.
