поиск в каталоге

стрелочка И жизнь, и слёзы, и любовь

admin12.03.2026

28 лютага ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся цудоўны канцэрт “И жизнь, и слёзы, и любовь”, у якім удзельнічалі пераможца конкурса “Ты супер! 60+ “2022 года Сяргей Аруцюнаў і спявачка Ніна Корзун. “Я помню чудное мгновение, передо мной явилась ты”. Менавіта радкамі гэтага знакамітага верша А.Пушкина, якому ў 2025 годзе споўнілася 200 гадоў, названа музычная праграма выступоўцаў. Дзве знакамітыя песні пра вайну пачалі канцэрт – “Тёмная ночь” і “Мой милый, если б не было войны”. Усе ведаюць вельмі лірычную песню А.Бабаджаняна на вершы Я.Еўтушэнкі “Не спеши”. Яна была напісана ў 1961 годзе за адзін вечар.Паэт быў у гасцях у кампазітара і яму так спадабалася мелодыя, што ён за некалькі часоў склаў для яе вершы. Потым гучалі песні “Падает снег”, “Зимний сон”, “У природы нет плохой погоды” Э.Разанава  і А.Пятрова. Песні з рэпертуара В.Абадзінскага – “Неотправленное письмо” і “Дождь и я”. Раманс “Только раз бывает в жизни встреча” Б.Фаміна працягнуў вечарыну. Яго выконвалі больш за 130 вакалістаў. Завяршылі першую частку песні М.Тарывердзіева “Я спросил у ясеня” і “Еслі у вас нету тёти”. Другая палова праграмы была прысвечана аўтарскай музыцы. С.Аруцюнаў скончыў Ленінградскую кансерваторыю, піша разнастайную музыку.Усім вельмі спадабаліся песні и кампазіцыі “Летний вечер”, “Шарманка”, “Поезд любви”, “Армянский танец”.Песні “Вечер в Сочи” і “Виолетта”  цалкам аўтарскія, і вершы, і музыка напісаны С.Аруцюнавым. Завяршыла канцэрт знакамітая песня”О хорошем настроении” з кінастужкі “Карнавальная ночь”. Мерапрыемства са знакам якасці!