поиск в каталоге

стрелочка Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – гарант правоў, стабільнасці, міру і стварэння

admin16.03.2026

У бібліятэцы № 21 для працоўнага калектыву ДУА “Дзіцячы сад № 564 г. Мінска” адбылося мерапрыемства “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – гарант правоў, стабільнасці, міру і стварэння”, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Падчас мерапрыемства прысутныя даведаліся аб з’яўленні першых канстытуцый і збораў законаў Старажытнага свету, здзейснілі падарожжа ў гістарычнае мінулае роднай краіны і даведаліся аб развіцці канстытуцыйнага заканадаўства Беларусі. Бібліятэкар прадставіла структуру дзейнай Канстытуцыі. Разам абмеркавалі правы і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь, зафіксаваныя ў асноўным законе краіны.

У канцы мерапрыемства бібліятэкар прадставіла кніжную выстаўку “Закон для ўсіх і кожнага”, матэрыялы якой адлюстроўваюць гісторыю Беларусі, яе развіццё і дасягненні як самастойнай дзяржавы.