поиск в каталоге

стрелочка Колас – дзецям

admin03.11.2022

Як вядома, 3 лістапада 2022 года – значная падзея ў культурным жыцці нашай рэспублікі. У гэты дзень святкуецца 140-год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Да гэтай знамянальнай даты ў бібліятэцы № 7 прайшло мерапрыемства для вучняў малодшых класаў сярэдняй школы №134 “Колас-дзецям”. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі дзяцей з біяграфіяй песняра, правялі віктарыну па творчасці Коласа. З дапамогай кніжных ілюстрацый дзеці здзейснілі своеасаблівую вандроўку па родных мясцінах нашага знакамітага земляка.

А напрыканцы сустрэчы прапанавалі прачытаць любімыя і вядомыя вершы.