Літаратурнае падарожжа з Паўлам Гушынцом
02.11.2022
2 лістапада ў літаратурнае падарожжа навучэнцы 22 гімназіі і сярэдняй школы № 66 адпраўлялісь з пісьменнікам Паўлам Гушынцом. Сёння ў аўтара каля 600 апавяданняў для дзяцей і дарослых, 40 аповесцяў і 5 раманаў. На сустрэчы Павел Гушынец прэзентаваў шмат кніг: “Сонино детство”, “Папа, расскажи про меня историю”, “Девочка и крокодил”, “Приключения Буки Злюки”, “Придворный маг”, распавёў маленькім чытачам пра гісторыю іх стварэння, з задавальненнем адказаў на шматлікія пытанні навучэнцаў. Павел Уладзіміравіч – выдатны апавядальнік з добрым пачуццём гумару, таму выступ пісьменнніка стала сапраўдным гумарыстычным нумарам. Госць хутка прыцягнуў да сабе дзяцей і заваяваў іх сваёй адкрытасцю. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю слухалі і займальныя апавяданні, якія вучаць дружбе, спагадлівасці і ўзаемадапамогі. Шмат добрых слоў было сказана пісьменнікам аб сваёй дачцы Сонечке, менавіта дзякуючы якой, у яго сталі з’яўляцца дзіцячыя творы. Гутарка з пісьменнікам аказалась вельмі цікавай і пазнавальнай. У творчай частцы сустрэчы навучэнцы з задавальненнем малявалі самых “страшных” монстраў, якіх яны змогуць прадставіць і прыдумлялі ім імёны. Павел Уладзіміравіч падпісаў кнігі і падарыў усім добры настрой.
