Літаратурная сустрэча
09.02.2026
4 лютага ў філіяле нотна-музычнай бібліятэкі адбылася літэратурная сустрэча с паэткай Алёнай Шэх, якая прадставіла аўтарскую праграму “В краю сезонов”.
Спачатку мерапрыемста Алёна Шэх распавяла аб тым, як яна прыйшла да напісання вершаў і прозы. Яе сапраўднае прозвішча- Ждановіч, а Шэх – гэта творчы псеўданім. На сённяшні дзень паэтка мае 5 выдадзеных зборнікаў сваіх твораў: “Рассыпаясь”(зборнік лірыкі пра каханне), “По облакам” (вершы і казкі), “Сезонный бум”, “В краю сезонов”, “Афганскі квадрат”. Алёна піша на рускай мове. І яе творы любяць у нашай суседняй саюзнай дзяржаве – Расійскай Федэрацыі. І нават ствараюць песні на яе вершы. З найбольш вядомых- песня “Память” гурта “Рождество (музыка В. Баярынава), прысвечаная падзеям вайны ў Афганістане.
Падчас мерапрыемства вершы і празаічныя творы чытала як сама спадарыня Алёна, так і рэжысёр Святлана Яфрэмава. Прагучалі наступныя вершы: “Весенняя импровизация», “Сакура”, “Февраль”, “Женщина-рояль”, “Делитесь люди добротой”, “Цимбалист”, “Лоскуток”, “Какие нынче облака” і інш. А таксама паэтка прачытала свае мініацюры ў прозе: “Репортаж”, “Пальто”. Акрамя аўтарскіх, у праграме прагучалі песні, у якіх музыку стварыў штучны інтэлект, рэзультат уразіў і спадабаўся прысутным.
Скончылася мерапрыемства “Свабодным мікрафонам”: усе жадаючыя маглі пачытаць свае літарартурныя творы. Прыемным сюрпрызам для бібліятэкі сталі зборнікі Алёны Шэх, якія яна падаравала і перадала ў наш фонд. Жадаем паэтке творчых поспехаў і новых твораў!


