Майго раёна прыгажось і постаць
04.06.2024
Не памылімся, калі скажам, што далёка не кожны чалавек добра ведае гісторыю той мясціны, у якой жыве, а тым больш той, дзе знаходзіцца яго месца працы. Ды і рэдка калі магчыма атрымаць матывацыю для паглыблення вывучэння гісторыі гэтага месца.
Супрацоўнікам нотна-музычнай бібліятэкі пашчасціла атрымаць і “матывацыю”, і “штуршок“ дзеля вывучэння раёна, дзе знаходзіцца наша ўстанова. І ўсё дзякуючы таму, што ў нас адбылося адкрыццё выставы карцін студэнткі факультэта эстэтычнага выхавання БГПУ ім. М. Танка “Майго раёна прыгажось і постаць” Шчэцька Міланы. Тое, што дзяўчына надзвычай цікавы чалавек і таленавітая мастачка было зразумела з першых хвілін знаёмства з ёй. Амаль дзевяць месяцаў працавала яна над матэрыялам для выставы, а мы з нецярплівасцю чакалі дэбюта мастачкі. І вось нарэшце 1 чэрвеня! У бібліятэцы, як заўжды мнагалюдна. Павіншаваць Мілану з адкрыццём першай у жыцці выставы прыйшлі бацькі дзяўчыны, студэнты і выкладчыкі вуза, а таксама першыя настаунікі малявання, якія разгледзілі і выхавалі гэты несумненны талент. Вельмі цікава было даведацца, што па факту знаходзімся мы ў “межрэччы”, што было тут у даўніну і якую назву меў той ці іншы куточак нашага наваколля, як паступова складалася інфракстуктура гэтага раёна, што планавалася на месцы тых ці іншых прадпрыемстваў, і што адбылося ў выніку. І расповяд аб гісторыі нашага мікрараёна гучаў на сакавітай, мелагучнай беларускай мове. А галоўная цэль гэтага праекта – захаваць у памяці сучаснікаў і нашчадкаў тыя будынкі і куточкі наваколля, якія мусяць хутка знікнуць.
Пасля сканчэння афіцыйнай часткі, гасцей запрасілі на кубачак гарбаты. Усе віншавалі дэбютантку, жадалі ёй далейшых поспехаў. Было выказана пажаданне далейшага супрацоўніцтва БГПУ ім. Танка і нотна-музычнай бібліятэкі. І адразу ж нарадзілася ідэя двух сумесных праектаў.

