“Мінскія таямніцы: гісторыя вуліц, плошчаў і не толькі…”
12.07.2022
Гарады як людзі: у кожнага свой твар, свой характар, свой лёс. Іх узрост – прадмет асаблівага гонару – занесены ў летапісы, дакументы.
У гэтым годзе Мінск будзе святкаваць свой юбілей – 955 гадоў. Але сёння ён выглядае вельмі маладым. Мы ганарымся яго прыгожымі вуліцамі, шырокімі праспектамі, якія захоўваюць шмат патаемнага і нязведанага. Аб гэтым ішла гаворка ў бібліятэцы № 11 з вучнямі пачатковай школы № 112. Дзеці здзейснілі віртуальнае падарожжа па казачных куточках мікрараёна Чыжоўка, наведалі знакавыя мясціны многіх мінскіх вуліц. Свае веды яны замацавалі адказамі на пытанні віктарыны “Мінск знаёмы і невядомы.”
