поиск в каталоге

стрелочка Мне трэба ўсё адчуць душой…

admin25.05.2023

Паэзія – адно з самых геніяльных дасягненняў чалавецтва. Раскрываць свае пачуцці ў вершаванай форме, захоўваць у рыфме сваё светаадчуванне, марыць пра будучыню і ўспамінаць мінулае, адначасова звяртацца да мільёнаў і заставацца пры гэтым сам-насам – на гэта здольная толькі паэзія.
24 мая бібліятэка № 14 імя Ф.Багушэвіча запрасіла настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры акунуцца ў атмасферу свята паэзіі, песні і атрымаць асалоду ад размовы з цікавымі і творчымі людзьмі. Гасцямі бібліятэкі на гэтай сустрэчы былі літаратар, перакладчык, крытык, мовазнаўца, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў і паэтэса, бард, старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Таццяна Жылінская. Адбылася шчырая размова аб жыцці, аб паэзіі, аб творчасці. Гучалі вершы і песні, пісьменнікі адказвалі на шматлікія пытанні. На памяць аб сустрэчы бібліятэкары падрыхтавалі для ўсіх прысутных невялічкі падарунак – скруткі з надрукаванымі вершамі М. Пазнякова і Т. Жылінскай.