поиск в каталоге

стрелочка Мой жизненный ковчег

admin08.10.2026

3 кастрычніка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылася творчая вечарына паэтэсы і спявачкі Тамары Малюшынай “Мой жизненный ковчег”. Тамара Малюшына – выпускніца матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Большую частку свайго жыцця прысвяціла дзейнасці, звязанай з матэматыкай. Любоў да паэзіі пачалася яшчэ ў юныя гады. Вершы выдаваліся ў газеце” Голос Костюковщины” , а таксама ў часопісах “Здароўе пенсіянера” і “Нёман”. Яна аўтар некалькіх выданых паэтычных зборнікаў:”Всё исцеляется любовью”, “Мой жизненный ковчег” і іншыя. Жыве ў Мінску. Сярод любімых аўтараў – асабліва любімыя А.Пушкін, С.Ясенін, Г.Ахматава. Праграма пачалася з песні на вершы паэткі “Кулинка”, гэта назва невялікай рачулкі, побач з якой знаходзілася вёска Вуглы, дзе нарадзілася і вырасла Тамара. Потым чыталіся вершы, самыя розныя, у якіх адлюстраваліся імгненні , калі замірае сэрца ад прыгажосці свету і ад далікатнасці чалавечых пачуццяў: “Васількі”, “Родны Бераг”, “Фея”, “Старый клён” і іншыя. Сярод прысутных было шмат сяброў і родных Т.Малюшынай. Яны таксама чыталі вершы і спявалі песні. В.А.Смірноў выканаў дзве цудоўныя кампазіцыі-“Этот вальс” і “Доченька”. Прагучала “Песня о медведях” і “Аве Мария”. Гераіня вечарыны падрыхтавала таксама некалькі віктарын з падарункамі, смех і добры настрой панаваў ў зала больш за дзве гадзіны.