поиск в каталоге

стрелочка Пад зоркай Еўфрасінні

admin06.06.2023

У бібліятэцы № 21 адбылося мерапрыемства “Пад зоркай Еўфрасінні”, прымеркаванае да Дня памяці святой Еўфрасінні Полацкай.

 Пад час сустрэчы юныя чытачы сярэдняй школы № 207 даведаліся шмат цікавага з жыцця Еўфрасінні. Дачка полацкага князя Святаслава, яна выбрала шлях служэння Богу і народу. Стала першай жанчынай гэтага перыяду, якая прылічана да ліку святых. У манастыры перапісвала і распаўсюджвала біблейскія кнігі, адкрыла школы для дзяцей, пабудавала дзве царквы Спаса і Святой Багародзіцы ў Полацку. Па яе загаду майстар Лазар Богша вырабіў крыж – выдатны помнік прыкладнога мастацтва старажытнасці, названы пазней крыжам Еўфрасінні Полацкай.