Песняры зямлі беларускай
03.11.2022
Сення нельга ўявіць беларускую і нават сусветную літаратуру без прозвішчаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. 2022 год стаў юбілейным для абодвух славутых творцаў. Бібліятэка № 18 распрацавала і правяла літаратурны квэст “Песняры зямлі беларускай”, прысвечаны 140-годдзю пісьменнікаў. У квэсце прымалі ўдзел вучні 7-х класаў гімназіі № 9 г. Мінска. Дзве каманды эмацыянальна і з захапленнем выконвалі разнастайныя іспыты: перакладалі шыфраграму з адной мовы на другую, шукалі назву твора на выставе літаграфій В.Уласавай да паэмы “Новая зямля”, вызначалі аўтара верша з дапамогай электроннага каталога. Напрыканцы ўдзельнікі квэсту склалі сказ, які адлюстраваў тэму мерапрыемства: “ Паэты Купала і Колас – народа душа і голас”. Спадзяемся, што ўдзел у квэсце дапамог вучням бліжэй пазнаеміцца з творчасцю славутых песняроў Беларусі.
