Помні! Ведай! Не парушай!
13.03.2026
Урок правовых ведаў “Помні! Ведай! Не парушай!” прайшоў ў бібліятэцы № 21 для старэйшых класаў сярэдняй школы № 215. Удзел у мерапрыемстве прыняла адвакат Кабакова Я.Л. На пачатку мерапрыемства яна расказала прысутным, што такое Канстытуцыя, што запісана ў ёй, калі прынята, і чаму яе яшчэ называюць Асноўным Законам дзяржавы. Таксама адзначыла, што ведаць Асноўны Закон павінны ўсе людзі для таго, каб у краіне быў парадак. Удзельнікі пазнаёміліся з асноўнымі правамі і абавязкамі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, падкрэслілі, што самае галоўнае іх права – права на жыццё, грамадзянства, вучобу і адпачынак і яшчэ шмат іншых правоў, замацаваных Канстытуцыяй. Яўгенія Леанідаўна пастаралася растлумачыць, што ў законе прапісаны і абавязкі, якія ўсе павінны выконваць, а галоўны абавязак – не парушаць правы іншых людзей.

