“Прыроды мудрыя парады”
27.06.2022
Цудоўная пара лета! Клічуць да сябе рэчка, лес, квяцістая паляна. І трэба ведаць законы прыроды, каб не нашкодзіць ёй.
У бібліятэцы № 11 прайшла пазнавальная гульня-падарожжа “Прыроды мудрыя парады”. Удзельнікамі яе сталі навучэнцы летняга лагера сярэдняй школы № 124.
Дзеці даведаліся, як трэба сябе паводзіць у паходзе, што ведаць пры зборы лекавых траў, у час адпачынку каля ракі. Мудрыя парады зацікавілі ўсіх. Свою эрудыцыю навучэнцы праявілі, адказваючы на пытанні віктарыны “У прыродзе ты госць ці гаспадар?”
