Размова з Коласам
31.10.2022
У межах святкавання 140–годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа 31 кастрычніка ў бібліятэцы № 7 прайшло тэатралізаванае прадстаўленне “Размова з Коласам” з удзелам ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў № 2 г. Мінска” (кіраўнік – Тухно Алена Сяргееўна).
Выступоўцы чыталі вершы беларускага класіка, паказвалі невялікія тэатральныя замалёўкі па творах народнага песняра. Увазе гледачоў была прапанавана прэзентацыя аб жыцці і творчасці Якуба Коласа, якая дапамагла здзейсніць віртуальнае падарожжа па Коласавых мясцінах, а таксама дакрануцца да творчай спадчыны паэта.
Падчас мерапрыемства ўсе прысутныя змаглі пашырыць свае веды пра жыццевы і творчы шлях мастака слова, а таксама дакрануцца да творчай спадчыны знакамітага паэта.


