поиск в каталоге

стрелочка Родная зямля грэе і аберагае

admin11.02.2026

8 лютага Беларусь адзначыла 105-годдзе Івана Паўлавіча Мележа, народнага пісьменніка Беларусі, вядомага аўтара, драматурга і публіцыста. Шматгранная дзейнасць гэтага пісьменніка – неад’емная частка гісторыі нашай краіны. Актыўная грамадзянская пазіцыя, глыбокая павага да Радзімы і народа, імкненне зразумець складаны досвед гісторыі і лёсаў, даць праўдзівую ацэнку праведзенай працы – усё гэта пра яго, пра Івана Мележа, стваральніка дзівосна-баладнай “Палескай хронікі”, глыбокага філасофска-мастацкага асэнсавання жыцця беларускага народа на вельмі важным гістарычным этапе, якое стала нацыянальнай эпапеяй у айчыннай літаратуры, роўнай па сваёй паэтычнай глыбіні “Новай зямлі” Якуба Коласа.
Да юбілея пісьменніка бібліятэка № 4 імя М.В. Гогаля падрыхтавала літаратурную сустрэчу “Родная зямля грэе і аберагае”, у якой прынялі ўдзел наведвальнікі Аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абелітацыі інвалідаў № 4. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй стварэння некаторых раманаў, цікавымі фактамі жыцця і творчасці І. Мележа, шматлікімі фотаздымкамі ў форме прэзентацыі, кнігамі з фонду бібліятэкі.