поиск в каталоге

стрелочка Шырокая Масленіца

admin24.02.2026

У бібліятэцы № 18 прайшло вясёлае свята “Шырокая Масленіца”!  Госці акунуліся ў атмасферу народнай весялосці: удзельнічалі ў традыцыйных гульнях, вадзілі карагоды, частаваліся духмянай зёлкавай гарбатай і найсмачнымі блінамі.  Удзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат цікавага пра старажытныя звычаі святкавання Масленіцы ў Беларусі. Усе жадаючыя змаглі і трошачкі паваражыць – загадаць сваі запаветныя жаданні і звязаць на іх чырвоную нітку

 Гэта сустрэча падарыла радасць і зарад бадзёрасці ўсім ад мала да вяліка!