Сказочный концерт
01.10.2022
1 кастрычніка ў нотна-музычнай бібліятэцы да Міжнароднага дня музыкі адбыўся цудоўны “Сказочный концерт”. Гэта свята яшчэ вельмі маладое, хаця музыка існуе побач з намі тысячагоддзі. Упершыню яго пачалі адзначать з 1975 года. У Расіі пачалі святкаваць з 1996 года, калі знакамітаму рускаму савецкаму кампазітару Дз.Шастаковічу споўнілася 90 год. Па традыцыі кожны год 1 кастрычніка ўсё сусветнае грамадства праводзіць канцэрты, музычныя фестывалі, творчыя вечарыны знакамітых выканаўцаў, конкурсы і выставы. Вось і ў нашай бібліятэцы гэты дзень быў святочным. Тры цудоўных спявачкі – Аляксандра Грос, Святлана Суміна і Марыя Касцюк падрыхтавалі цудоўную праграму песень любімых казачных герояў. Гэта былі творы з вядомых мультфільмаў і кінастужак казачнай тэматыкі: ”Есть на свете цветок алый,алый” (мультфільм “Шелковая кисточка”), “Хоть поверьте,хоть проверьте” (мультфільм “Золушка”), шмат песень цудоўнага кампазітара Я.Крылатава, песні з кінафільмаў “Чародеи”, “Прыгоды Электроніка”, “Мэри Поппинс”. Разам са слухачамі спявалі песенку ката Леапольда, Маленькага Мука, парасяці Фунціка. Асобная тэма – калыханкі: любімыя, чароўныя і меладычныя. Зала была ўпрыгожана цацкамі, казачнымі касцюмамі і прыладамі. Хто з нас не любіць казкі? Мы ўсе дарослыя дзеці.


