Старый парк
15.10.2022
15 кастрычніка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся шыкоўны канцэрт у джазавым стылі “Старый парк”, прысвечаны цудоўному святу – Дню маці. Удзельнікі канцэрта – Надзея Бронская і група “Jazz Hit Red”. Анатоль Беражны – фартэпіяна і мандаліна, Аляксандр Зіневіч – вакал і перкусія. Артысты падрыхтавалі цудоўную праграму з песень, прысвечаных маці і каханню. Гэта былі вельмі шчымлівыя,любімыя песні пра самага роднага , самага блізкага чалавека на зямлі. Мацярынская любоў – самая моцная ў свеце. Толькі маці можа так любіць, лашчыць і шкадаваць, бараніць і захоўваць ад усіх бед. Мы нагадваем яе, калі нам балюча ці страшна, але Мама неабходна і ў часы шчасця. Гучалі песні і пра каханне. Анатоль Беражны выканаў чатыры цікавейшых кампазіцыі на мандаліне. Канцэрт быў вялікім, з перапынкам, зала была поўнай. А потым кветкі, падарункі, фатаграфіі, падзякі і песні на біс.


