поиск в каталоге

стрелочка Святло шчырай душы

admin08.08.2022

“Важней за ўсё – правільна думаць і адчуваць, не шкадуючы самога сябе дзеля праўды”. Гэтыя словы сталі жыццёвым крэда народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля.

З нагоды 105-годдзя з дня нараджэння класіка 4 жніўня ў бібліятэцы №7 адбылася літаратурна-музычная гасцёўня “Святло шчырай душы”.

У якасці ганаровага госця на сустрэчу быў запрошаны літаратуразнаўца, былы выкладчык Беларускага ўніверсітэта культуры Віталь Маслоўскі. Віталю Іванавічу не аднойчы даводзілася сустракацца з Янкам Брылем. Гэтыя сустрэчы пакінулі значны след у яго памяці. Сваімі ўспамінамі ён падзяліўся з аматарамі беларускага слова, якія прысутнічалі на мерапрыемстве.

Да ўвагі прысутных была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя, прысвечаная жыццю і творчасці знакамітага пісьменніка. У фармаце адкрытага мікрафону кожны жадаючы мог выказаць свае думкі, пачуцці аб творчасці любімага аўтара.

Напрыканцы сустрэчы быў паказаны відэафільм “Янка Брыль. Запіскі на палях”.