поиск в каталоге

стрелочка Творчая сустрэча

admin18.02.2026

17 лютага у межах тыдня беларускай мовы супрацоўнікі бібліятэкі № 15 імя Цеткі зладзілі сустрэчу навучэнцаў ліцэя БНТУ з  вядомым беларускім пісьменнікам Міхаілам Паўлавічам Пазняковым, імя якога даўно замацавалася ў  школьнай праграме.  Селета  Міхаіл Пазнякоў адзначыў  75- гадовы  юбілей. За гэты час ім напісана больш за 120 кніг: паэзія, проза, дзіцячая літаратура, пераклады, навуковыя працы. У цэнтры творчасці пісьменніка – Беларусь, яе гісторыя, людзі, праца, памяць і адказнасць перад будучымі пакаленнямі.  Ліцэістам было цікава даведацца, што Міхаіл Паўлавіч пераклаў на беларускую мову кнігу “Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні”.   Гэты пераклад стаў часткай культурнага і інфармацыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем.  Сустрэча прайшла ў атмасферы цяпла і сардэчнасці. Напрыканцы пісьменнік і вучні зрабілі аўтограф-сесію.