Зорнае неба паэта
20.10.2022
20 кастрычніка ў бібліятэцы № 14 імя Францішка Багушэвіча адбылася літаратурная імпрэза “Зорнае неба паэта”, прысвечаная жыццю і творчасці Максіма Багдановіча.
Разам с навуковым супрацоўнікам літаратурнага музея паэта Мышкавец Ірынай Вітальеўнай прысутныя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Мінскай вобласці прайшлі па незабыўных сцежках паэта, паслухалі чароўныя радкі яго бессмяротнай паэзіі.
У цудоўным выкананні музыканта, кіраўніка народна-літаратурнага тэатра “Жывое слова” БДПУ імя М. Танка прагучалі ўзнёслыя творы Максіма Багдановіча. Настаўнікі з цікавасцю азнаёміліся з дакументальнай выставай з фондаў музея М. Багдановіча, а таксама з кнігамі аб жыцці і творчасці паэта.
Яму было наканавана кароткае зямное жыццё і вечнасць у мастацкім слове. Плёну гэтага жыцця, кароткага і яркага, як бліскавіца, суджана тое даўгалецце, якім лёс надзяляе ўсё сапраўды тэленавітае на зямлі.
