поиск в каталоге

стрелочка Веліч роднай мовы

admin25.02.2026

“Веліч роднай мовы” –  пад такой назвай у бібіятэцы № 7 імя Якуба Коласа прайшла літаратурная віктарына да Міжнароднага дня роднай мовы.

На мерапрыемстве гучалі ўрыўкі з вершаваных твораў, тэмай якіх з’яўляецца беларуская мова. Прысутныя разам з вядучымі зрабілі вандроўку па старонках паэмы Я. Коласа «Новая зямля», пазнаёміліся з спрадвечна беларускімі словамі, якія ўжо выйшлі з ужытку. Праведзеныя віктарыны дапамаглі вызначыць, наколькі  прысутныя валодаюць роднай мовай.

Удзельнікам мерапрыемства былі падораны закладкі з малавядомымі беларускімі словамі.

Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары правялі агляд літаратуры з тэматычнай выставы «Аб мове роднай замоўлю слова я…».

Такія мерапрыемствы фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, выхоўваюць у беларусаў павагу і любоў да роднай мовы.