поиск в каталоге

стрелочка    Як да нас дайшла кніга

admin05.09.2022

Кожны год на пачатку верасня мы святкуем Дзень беларускага пісьменства. Сёлета Добруш сустракаў гэта цудоўнае свята кнігі. Бібліятэка № 14 імя Ф. Багушэвіча далучылася да гэтай падзеі.

5 верасня мы запрасілі навучэнцаў 4 класа сярэдняй школы № 136 на інфармацыйны час “Як да нас дайшла кніга”. Дзеці даведаліся аб узнікненні пісьменства ў Беларусі, аб музеях старажытнай кнігі ў Полацку і Мінску, аб тым, як выглядаў першы буквар. Яны мелі магчымасць патрымаць у руках яго факсімільнае выданне, выдадзенае Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. На прыканцы заняткаў вучні з задавальненнем разгадвалі рэбусы і крыжаванку.