Якуб Колас. Старонкі жыцця і творчасці
03.11.2022
Якуб Колас – вялікі паэт і празаік, выдатны вучоны, мудры настаўнік. Гэта знакавае імя для нашай краіны, яе гісторыі і культуры.
3 лістапада мы адзначаем 140-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа. Да гэтай даты супрацоўнікі бібліятэкі № 5 падрыхтавалі і правялі для дзяцей цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы.
1 лістапада ў сярэдняй школе № 84 адбыўся літаратурны урок “Дзецям пра Якуба Коласа”. Вядучы бібліятэкар з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёміла навучэнцаў з біяграфіяй вядомага беларускага пісьменніка, прачытала вершаваныя і празаічныя творы Якуба Коласа.
3 лістапада з вучнямі сярэдняй школы № 10 супрацоўнікі бібліятэкі правялі літаратурную вандроўку “Па старонках твораў Якуба Коласа”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з творамі знакамітага пісьменніка, яго біяграфіяй, а таксама выканалі творчыя заданні.



