З Днём нараджэння!
25.07.2024
Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы горада Мінска заснавана ў 1949 годзе і з’яўляецца адной з самых буйных дзяржаўных публічных бібліятэк. У 1952 годзе бібліятэцы было прысвоена імя Янкі Купалы. Са снежня 1979 года бібліятэка ўзначальвае Цэнтралізаваную сістэму публічных бібліятэк горада Мінска, у якую на правах філіялаў уваходзяць 22 гарадскія публічныя бібліятэкі, нотна-музычная і спецыяльная гарадская бібліятэка для людзей са слабым зрокам.
Прадстаўляем да вашай увагі прэзентацыю “Бібліятэцы з любоўю”



