поиск в каталоге

стрелочка З павагай да добрых людзей

admin25.02.2026

Творчая сустрэча “З павагай да добрых людзей” з удзелам пісьменніка Рагнеда Малахоўскага адбылася 24 лютага ў бібліятэцы № 13.

Рагнед Юр’евіч  з’яўляецца намеснікам старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдактарам аддзела паэзіі газеты «ЛіМ», членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Бярозка», старшынёй секцыі мастацкага перакладу Саюза пісьменнікаў Беларусі.  Аматарам прыгожага пісьменства ён вядомы не толькі як паэт, але як перакладчык, а таксама   фатограф, аўтар шматлікіх фотавыстаў. Госць расказаў пра сваю творчасць, прачытаў  вершы і падзяліўся творчымі планамі. Асобная ўвага была ўдзелена створанаму ў 2024 годзе па ініцыятыве Рагнеда Малахоўскага літаратурнаму аб’яднанню «Майстэрня пісьменніка» пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі для выяўлення і падтрымкі пачынаючых пісьменнікаў. Чытачы бібліятэкі, якія задавалі шматлікія пытанні паэту, атрымалі шчырыя і падрабязныя адказы.